Группа "Дрымон" презентует свой дебютный альбом "Апошнi"

Поделитесь:

Олд-бойз-бэнд створаны дырэктара клуба “Графіці” Аляксеем Ажогіным, журналістам і шоўмэнам Іллём Маліноўскім ды яго аднакласнікамі

“Калі прыдумалі назву, яшчэ не было пераканання, што будзе працяг. Мы два гады разбіралі песні і нам падавалася, што працэс цягнецца так марудна, што жонкі, не бачачы вынікаў, хутка павыганяюць з кватэр, — распавядае франтмэн калектыву, журналіст Еўрарадыё Ілля Маліноўскі. — “Апошні” — гэта такая складанка з песень, якія былі напісаныя цягам гадоў дваццаці. Некаторыя з іх былі створаныя літаральна за месяц да пачатку запісу, а некаторыя яшчэ ў школьныя часы. Напрыклад, “Углядзіся”, тэкст да якой напісала журналістка Каця Птылева ў 1999 годзе. Таму альбом атрымаўся розным па фарматах і настроях, без нейкай дакладнай канцэпцыі, але пры гэтым агульны малюнак, стылістыка і намацаваны музычны шлях ужо прасочваецца”.

На дыск трапілі 12 песень, а таксама бонус-трэк — рэмікс песні “Цар гары”, які зрабіў добры знаёмы музыкаў Subway Funk (Павел Рапінчук). Уся праца над альбомам вялася ў мінскай студыі Stinger Record.

Канцэртная прэзентацыя альбома “Апошні” гурта “Дрымон” пройдзе 2 чэрвеня ў клубе “Графіці”. Пачатак у 19:00.

Спасылка на альбом: https://soundcloud.com/drblmon/sets/aposhni

Поделитесь:








Главные события