MOVA MOVIE «OSCAR SHORTS-17 НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ»

Поделитесь:

 

 

З 30 лістапада ў Кіназале Палаца Рэспублікі

Упершыню за ўсю гісторыю Амерыканскай кінаакадэміі і беларускага кінематографа адразу 5 фільмаў-намінантаў на Прымію “OSCAR-2017” можна будзе ўбачыць на роднай беларускай мове!

Калекцыя кароткаметражнага кіно “OSCAR SHORTS-2017” як і заўсёды здзіўляе сваёй асабістасцю, вострым сюжэтам і неверагоднай прыгажосцю.

У рамках новага праэкту «MOVA MOVIE» 5 караткаметражных карцін-намінантаў на прэмію OSCAR-2017 будуць перакладзены  на беларускую мову і агучаны зоркамі беларускай эстрады, музыкамі, тэле і радыё вядучымі, дызайнерамі і вядомымі інтэрнэт-блогерамі.

У пераагучванні калекцыі «OSCAR SHORTS-17» прынялі ўдзел: Андрэй Бонд, Арцём Рыбакін, Вольга Сацюк, Аляксандр Серыкаў, DJ SELEBRIUM, Іван Вабішчэвіч (“Дядя Ваня”), Вольга Рыжакава, Юрый Вашчук (“ТЕО”), Руся SHUMA, Вольга Венская,  Аляксей Жыгалковіч, Берта і інш.

Паказы кінакалекцыі праэкту «MOVA MOVIE: OSCAR SHORTS-17 на беларускай мове» прайдуць ў Кіназале Палаца Рэспублікі з 30 лістапада па 15 снежня. Таксама 30 лістапада ў 20:00 адбудзецца афіцыйная цэрэмонія адкрыцця  праэкту, якая пройдзе ў фармаце стылізаванай Шоў-прэм’еры з удзелам зорак беларускай эстрадыі.

Дэвізам праэкта «MOVA MOVIE» з’яўляецца слоган – “Глядзім на роднай!”. А асноўная мэта праэкту – падарыць людзям магчымасць глядзець сусветнае кіно на беларускай мове. Асабістасць даннага праэкту заключаецца ў тым, што ён стаў новым вопытам для ўсіх удзельнікаў (амаль ніхто з  артыстаў, прымаючых удзел у пераагучванні, не маў такой магчымасці раней).

Увесь праэкт «MOVA MOVIE» трымаецца толькі на  агульнай ідэе удзельнікаў. Са слоў арганізатараў – “Ніхто з прымаючых удзел у рэалізацыі праэкта не ставіць перад сабой мэты зарабіць на гледачах. Наш праэкт не мае ніякіх кампаній-спонсараў, якіх мы павінны рэкламаваць, не мае ніякага адміністрацыйнага ўплыву. Усё робіцца толькі з адной мэтай – даць гледачам, якія жадаюць глядзець кіно на беларускай мове, гэтую асаблівую магчымасць.”.

 

 

Першай карцінай для перакладу на нашу родную мову не выпадкова была абрана калекцыя «OSCAR SHORTS-17», бо менавіта Оскараўскія кінастужкі заўсёды маюць высокую мастацкую каштоўнасць, адрозніваюцца сваёй прыгажосцю ды асаблівай эмацыйнасцю. Оскараўскія фільмы заўсёды падымаюць востра-сацыяльныя, актуальныя на сусветным узроўне і, часам, пікантныя тэмы. Тэмы “не для ўсіх”. Тэмы і сюжэты для тых, хто гатовы да іх успрымання. Як і сама беларуская мова, хоць і з’яўляецца дужа прыгожай і вядомай кожнаму беларусу, але сягодня, на вялікі жаль, з’яўляецца мовай “не для ўсіх”, толькі для тых, хто ўжо гатовы да яе прыгажосці і глыбокага сэнсу яе выкарыстання.

Расписание сеансов:

30 Ноября - 20:00

1 Декабря -  21:20

2 Декабря - 21:20

3 Декабря 21:20

4 Декабря 21:20

5 Декабря 21:20

6 Декабря 21:20

7 Декабря 18:20, 21:20

8 Декабря 18:20 21:20

9 Декабря 18:20, 21:20

10 Декабря 18:20, 21:20

11 Декабря 18:20, 21:20

12 Декабря 18:20, 21:20

13 Декабря 18:20, 21:20

Шоу-премьера 30.11.2017 в 20:00 (21.00 фильм) – 11,00 бел.руб.

Стоимость билетов - 8,00 бел.руб. Билеты можно приобрести в кассах Дворца Республики. Кассы работают ежедневно с 9 часов. На сайте билетного оператора www.ticketpro.by без верхней комиссии Предварительный заказ билетов для групп свыше 15 человек по телефону 229 90 62. 

Поделитесь:








Главные события