«Народны Альбом» вяртаецца ў Мінск: спяваць і танчыць будуць усе!
Сёлета музычны праект пра жыццё заходнебеларускага мястэчка ў 1920-1930-х мінулага стагоддзя адзначае 20-годдзе. Канцэрт-мюзікл культавага праекту ўпершыню за 10 год пройдзе ў Беларусі.
24 лютага на сцэну «PRIME HАLL» выйдуць вядомыя беларускія музыкі.
Песні з «Народнага альбому» сталі сапраўднымі хітамі: «Простыя словы», «Край ты, мой край», «Кантрабандыст», «Паляўнічы, ты мой, паляўнічы», трылогія пра Казіка і Юзіка…
У верасні ў Беластоку (Польшча) адбыўся музычны спектакль з нагоды 20-годдзя «Народнага альбому»: поўная зала Падляскай оперы, на канцэрт прыехала багата беларусаў, «Простыя словы» выконвалі на біс двойчы.
Рэпартаж з канцэрта ў Беластоку глядзiце нiжэй
У Навагоднюю ноч запіс гэтага канцэрту выйдзе ў эфіры тэлеканалу «Белсат». Гледачы таксама змогуць пабачыць дакументальны фільм пра тое, як ствараўся «Народны альбом».
Аўтар вершаў мюзікла – Міхал Анемпадыстаў.
Галоўны медыйны партнёр - тэлеканал «Белсат»
Канцэрт-падзея пачнецца а 20-й гадзіне ў мінскім «PRIME HАLL»
(Мінск пр. Пераможцаў, 65).
Квіткі:
Танцпляц – 35 BYN
Месцы за столікамі і на сектарах – ад 20 BYN
Інфалінія: +375 33 6555596; +375 17 395 05 65
