10 декабря 2016
Минск-Арена
У Мінск, пасля двухгадовага перапынку, з вялікім канцэртам зноў едуць Океан Ельзи.
10 снежня Мінск-Арэна стане адной з кропак на карце сусветнага тура гурта, які расцягнецца амаль на два гады. «Сусветны тур ОЕ. 2016-2017» пачнецца гэтай вясной на радзіме калектыву і пройдзе па краінах Еўропы, Паўночнай Амерыкі і Бліжняга Усходу. У Беларусі канцэрты ОЕ нязменна збіраюць супер-аншлагі.
Музыкі пакуль не агучваюць падрабязнасці падрыхтоўкі да тура, але па словах лідэра калектыву Святаслава Вакарчука, гледачы змогуць пачуць як лепшыя хіты ОЕ, так і песні з новага альбома, які вось-вось ўбачыць свет.
Энергетыка - на піку эмоцый, харызма - у чыстым выглядзе, шчырасць - ад першай да апошняй ноты! Не прапусціце шанец набыць лепшыя квіткі!